Ператрусы ў Гомелі

Літаральна паўгадзіны таму завяршыўся паўторны ператрус у грамадска-палітычным офісе на вуліцы Палескай, 52. Адначасова ператрусы праходзяць на кватэрах актывістаў Палякова В. і Леаніда Судаленкі. Тэлефоны іншых гомельскіх актывістаў пакуль не адказваюць, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Канфіскоўваюцца дыктафоны, ксераксы, прынтэры.

Ператрус праводзяць аператыўнікі КДБ пад камандаю дазнавацеля Генадзя Белкаўца. Гэта тыя самыя асобы, якія праводзілі папярэдні ператрус.