Першакласнік Коля Лукашенка пакуль будзе без школьнага басейна?
Будаўнікі кажуць, быццам ад басейна адмовіліся “ў сувязі з тым, што сродкаў няма”. Але, магчыма, сын прэзідэнта пойдзе не ў астрашыцкую школу У Астрашыцкай школе, дзе, магчыма, будзе вучыцца сын прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі — ніякага ажыятажу сярод першакласнікаў. Спецыяліст па малодшых класах раённага аддзела адукацыі Мінскага райвыканкама Галіна Дубовік за тыдзень да 1 верасня нечакана гаворыць нам, што будаўнікі завершаць пакуль толькі частку рамонта. Тая ж частка, у якой мусяць вучыцца першакласнікі, будзе гатовая не раней чым праз два месяцы.
Галіна Дубовік: “Там ідзе рамонт поўным ходам. Пакуль рамонт пачатковых класаў не зроблены, і яны будуць вучыцца на базе дашкольных устаноў. Кажуць, што зробяць толькі адзін блок, а ўжо да лістапада — усё астатняе. Школа будзе вельмі добрая, з басейнам”.
Еўрарадыё: Там будзе вучыцца сын прэзідэнта?
Галіна Дубовік: “Гэтага ніхто не ведае”.
Еўрарадыё: Трапіць у першы клас зараз ці можна? Месцы ёсць?
Галіна Дубовік: “Можна можна, набор пакуль ідзе. Няма там ніякага ажыятажу”.
Еўрарадыё: А замежную мову ў школе будуць вучыць з першага класу?
Галіна Дубовік: "З трэцяга, але факультатыў, магчыма, будзе і з першага, мы пакуль запыт яшчэ не рабілі".
На прадпрыемстве "Белкомплекспраект" за рамонт Астрашыцкай школы адказвае Аляксандр Луцкін. Ён упэўнены, што школа будзе гатовая праз тыдзень.
Аляксандр Луцкін: “Школа “здаецца” 27 жніўня. Для першакласнікаў там другі блок, спецыяльны, дзе яны мусяць жыць, спаць. Я ўчора там быў – мыюць ужо вокны. Заканчваюць добраўпарадкаванне ва ўнутраным дворыку: нават кветкі і кусты нейкія садзяць. На планёрцы казалі, што 27 жніўня плануецца “ўвод” школы”.
А вось басейна ў школе пакуль не будзе — гэты праект чамусьці “замарозілі”.
Аляксандр Луцкін: “У сувязі з тым, што сродкаў няма, плануецца басейн не будаваць сёлета. Я не ведаю, урэзалі ці не далі сродкі. Я ведаю, што басейн запраектаваны - яго рабілі ў “Мінскграмадзпраекце”. Але быў потым ліст, каб будоўлю басейна не вялі”.
У астанім, школа нічым не адрозніваецца ад сучасных звычайных навучальных устаноў.
Аляксандр Луцкін: “Абавязкова будуць камп’ютарныя класы, музычнае суправаджэнне... Усё там будзе. Па сучасных нормах гэта ўсё звычайнае. Я думаю, што яна не надта адрозніваецца ад школы, якая зроблена па сённяшніх патрабаваннях”.
На пытанне, ці сапраўды ў першы клас менавіта гэтай школы прыйдзе Коля Лукашэнка, Луцкін адказаў з гумарам.
Аляксандр Луцкін: “У заданні на праектаванне такога няма, што ён будзе там вучыцца. Я — не ведаю”.
Фота — gazetaby.com