Першакурснік БДЭУ выкінуўся ў Мінску з 13-га паверху
Па факце самагубства пракуратура Ленінскага раёна сталіцы праводзіць праверку. Як паведамляе БелаПАН, 18 траўня 20-гадовы першакурснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта выкінуўся з гаўбца 13-га паверху інтэрната ВНУ. Малады чалавек сканаў на месцы.
Па звестках праваахоўнікаў, у студэнта была зніжаная самаацэнка. Ён меў праблемы з навучаннем, цяжкасці ў кантактах з навакольнымі, назіраўся ў псіхіятра.
Па звестках праваахоўнікаў, у студэнта была зніжаная самаацэнка. Ён меў праблемы з навучаннем, цяжкасці ў кантактах з навакольнымі, назіраўся ў псіхіятра.