Першая лэдзі Францыі спрабавала скончыць жыццё самагубствам

Праўда, сваякі грамадзянскай жонкі прэзідэнта Франсуа Аланда кажуць, што яна выпіла таблеткі выпадкова.



Валеры Трыервейлер была раптоўна шпіталізаваная. Занадта вялікую дозу лекаў жанчына прыняла, нібыта, пасля размовы з Аландам на конт яго адносінаў з актрысай Жулі Гае. Падставай для высвятлення адносінаў стала публікацыя часопісам Closer матэрыяла, у якім сцвярджаецца, што ў французскага прэзідэнта на працягу некалькіх месяцаў існавала таемная сувязь з актрысай. Трыервейлер была ў шокавым стане, адзначае ИТАР-ТАСС.

Фота — Reuters, АР, closermag.fr