Першую партыю венесуэльскай нафты Беларусь ужо прадала
На Мазырскім НПЗ перапрацавалі першую партыю венесуэльскай нафты, якая прыйшла ў траўні. Як паведамілі "Комсомольской правде в Беларуси" ў Беларускай нафтавай кампаніі, нафта была якасная, лягчэйшая за расійскую. Гэта значыць, быў меншы выхад мазуту, а больш светлых нафтапрадуктаў - бензіну, дызельнага паліва, іншых прадуктаў. Яны больш каштуюць на рынку, таму Беларусь выгадна іх прадала. Асноўным пакупніком стала Ўкраіна.
Паведамляецца, што на працягу ліпеня павінны прыбыць яшчэ чатыры танкеры з венесуэльскай нафтай.
Дарэчы, Беларусь і Венесуэла дамовіліся на пастаўку 4 млн тон нафты да канца года. Нафту возяць па 80 тысяч тон. Каб прывезці ўсю нашу нафту з Венесуэлы, спатрэбіцца 50 танкераў.