Першы аўтазак з ізалятара на Акрэсціна ўжо выехаў

Супрацоўніца ўправы Партыі БНФ паведаміла ў жывым эфіры Еўрарадыё, што сапраўды валанцёры, якія дзяжурылі каля Акрэсціна, пацвердзілі, што аўтазак выехаў."Цяпер яны спрабуюць адсочваць маршруты наступных аўтазакаў, каб ведаць, куды вывозяць тых, каго вызваляюць", дадала супрацоўніца ўправы.

Валанцёрка Алёна, распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё, што сустракаць людзей планавалі ад 18-й гадзіны. "Але дзяжурствы будуць ужо ад 12-й, бо ўсе разумеюць, што вызваляць пачнуць раней. Агулам выпусціць мусяць 250-300 чалавек".

У Жодзіна сустракаць будуць некалькі аўтобусаў, шмат аўтамабіляў. Большасць вязняў выйдуць з ізалятара на Акрэсціна, яшчэ некалькі дзесяткаў будуць вызваленыя з Мінскага раённага ізалятара, дзе трымаюць дзяўчат і жанчын, а таксама з Жодзінскага СІЗА, распавяла Алёна.