Першы элітны пасёлак клубнага тыпу з'явіцца ў Беларусі
Першы ў Беларусі элітны пасёлак клубнага тыпу плануе прадставіць на першай міжнароднай выставе раскошы ELITE EXPO-2008 група кампаніяў ViVa Invest. Як распавёў "Інтэрфаксу" памочнік дырэктара рыэлтарскай кампаніі ViVa Invest Вадзім Тачкін, падобныя праекты - не рэдкасць за мяжой, аднак у Беларусі падобны рэалізуецца ўпершыню. "Гэта пасёлак маскоўска-еўрапейскага фармату: для таго, каб жыць у ім, неабходна не толькі мець самавіты банкаўскі рахунак, але і валодаць неабходнай вагой у грамадстве", - паведаміў В.Тачкін. Паводле ягоных словаў, не выключана, што з патэнцыйнымі пакупнікамі перад падпісаннем дамовы будзе праводзіцца гутарка, па выніках якой і будзе прымацца рашэнне аб продажы жылля. Такім чынам будуць забяспечвацца камфорт і выгода жыхароў.
Кошт дамоў у пасёлку, які плануецца пачаць будаваць ужо сёлета ля вёскі Зацень пад Мінскам -- "ад паўмільёна даляраў". Пры гэтым у цану не ўваходзіць аздабленне і інфраструктура. Інфрастуруктура будзе адпавядаць агульнаму VIP-узроўню: элітны спартовы цэнтр, басейн, зона адпачынку, фітнес-цэнтр, міні-гатэль - і будзе знаходзіцца ва ўласнасці жыхароў. Таму і паслугі ў ім будуць бясплатныя. Што да агульнага кошту праекту, то В.Тачкін абмежаваўся лаканічным "вельмі дорага". Адзін з найбольш прымальных варыянтаў продажу праекту -- набыццё пасёлка адной з буйных кампаній або карпарацый.
"Мы не сумняваемся, што праект зацікавіць патэнцыйных пакупнікоў. Аднак, з прычыны ягонай спецыфікі, мы не плануем яго рэкламаваць - хочам толькі данесці да патэнцыйных кліентаў інфармацыю. Спадзяемся, што ELITE EXPO нам у гэтым дапаможа", - адзначыў В.Тачкін.
Пасёлак пакуль не мае назвы.
Першая Міжнародная выстава раскошы ELITE EXPO-2008 адбудзецца 21 - 24 траўня 2008 г., у НВЦ "Белэкспа" па адрасе: Мінск, вул. Я.Купалы, 27.
Інтэрфакс