Першы этап чэмпіянату Беларусі па картынгу скончыўся трагедыяй
Трагедыяй скончыўся першы этап чэмпіянату Беларусі па картынгу. Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, пасля мерапрыемства яго ўдзельнікі - трэнеры, маладыя спартоўцы і іх бацькі - вырашылі адпачыць на картадроме па вуліцы Макаёнка ў Мінску.
Пакуль падлеткі каталіся, дарослыя ўжывалі спіртныя напоі. «Пасля ўжывання шклянкі гарэлкі» адзін з выкладчыкаў вырашыў прадэманстраваць на асабістым аўтамабілі «Фольксваген-Транспарцёр» свае здольнасці, аднак на апошнім колі не саўладаў з кіраваннем.
У выніку аўтамабіль наехаў на 13-гадовага хлопчыка, выхаванца выкладчыка і сына яго сябра. У цяжкім стане падлетка даставілі ў рэанімацыю.
БелаПАН