Першы канцэрт "Be Free" прайшоў пад дажджом

Больш за тысячу чалавек правялі рэшту першага фестывальнага дня пад моцным дажджом.  Сапраўдным упрыгожаннем і сюрпрызам першага фестывальнага вечара сталі французы з гурта “Vladivostok”. У некалькіх песнях яны ўпляталі ў радкі лозунг “Жыве Беларусь!” і сталыя “дзякуй” пасля кожнай песні. З падачы Памідорава публіка на сыход французаў пачала скандаваць “Мерсі!!!”. У адказ пачулі “Няма за што” і “Час сядаць за стол”.

Лявону Вольскаму і гурту “Zet”, якія выйшлі пасля французаў, давялося выступаць пад дажджом, таму паміж іх песнямі амаль не было паўзаў. Заканчавалі першы фестывальны дзень пад гукі моцнага дажджу ўкраінскія “Гайдамакі”.

nn.by