Першы канцэрт Led Zeppelin пераносіцца з-за сламанага пальца
Першы за 19 год выступ гурта Led Zeppelin перанесены з-за траўмы гітарыста Джымі Пэйджа. Паводле паведамлення Reuters, афіцыйныя прадстаўнікі гурта расказалі,
што на мінулым тыдні Пэйдж зламаў палец на руцэ і бліжэйшыя тры тыдні
не зможа граць на гітары. У сувязі з гэтым першы канцэрт тура Led
Zeppelin, запланаваны на 26 лістапада ў Лондане, пераносіцца на 10
снежня. Мэнэджмент гурта заверыў прыхільнікаў Led Zeppelin, што ўсе
квіткі, якія былі прададзеныя на першы канцэрт, застануцца сапраўднымі.
Нагадаю, што раней паведамлялася, што 20 тысячаў квіткоў на першы за 19 год канцэрт Led Zeppelin былі раскупленыя літаральна за некалькі хвілінаў пасля паступлення ў продаж.
Фота: www.therockrelic.com
Нагадаю, што раней паведамлялася, што 20 тысячаў квіткоў на першы за 19 год канцэрт Led Zeppelin былі раскупленыя літаральна за некалькі хвілінаў пасля паступлення ў продаж.
Фота: www.therockrelic.com