Першы канцэртнік J:морс
У канцы красавіка гурт "J:морс" выдае першы ў сваёй гісторыі канцэртны альбом. "Ледоколы Live" выйдзе адразу ў двух фарматах – на CD і DVD. Запіс
праграмы лепшых песень "J:морс" быў зроблены ў лютым гэтага году ў
Мінску падчас аншлагавага сольнага выступу гурта.
Па словах Паўла Карняеўскага, намесніка генеральнага дырэктара тэлеканала "СТВ", які рабіў запіс, "для любога рок-гурта канцэртны дыск з’яўляецца адным з галоўных творчых экзаменаў”.
Са свайго боку, лідар калектыву Уладзімір Пугач сказаў, што для музыкаў “было важна не проста выдаць нейкі запіс, а зрабіць сапраўды якасны прадукт”.
Дадам, што на абодва варыянты дыску трапіць 15 песень. Да таго ж, гучанне песень на кружэлцы не падобнае да студыйных версій: гэта даволі цікавыя і новыя канцэртныя варыянты ўжо вядомых кампазіцый "J:морс".
Фота www.jmors.by