Першы "прэзідэнт" ЕС пачынае выконваць свае абавязкі

Былы прэм'ер-міністр Бельгіі Герман ван Рампей, які ў лістападзе быў адзінагалосна абраны лідэрамі Еўрасаюза першым пастаянным старшынём Еўрапейскага Савета, з пятніцы фармальна прыступае да выканання новых абавязкаў. Аднак уласна працаваць ён пачне з 4 студзеня, паведамляе РИА Новости.
У абавязкі старшыні Еўрасавета, які абіраецца на 2,5 гады і чыя пасада з'явілася пасля рэфармавання інстытутаў улады ЕС у адпаведнасці з Лісабонскай дамовай, уваходзіць старшынства на самітах гэтай рэгіянальнай арганізацыі і прадстаўніцтва яе на вышэйшым узроўні.

Акрамя таго, ад старшыні Еўрасавета чакаюць садзейнічання дасягненню кампраміса паміж дзяржавамі ЕС у пытаннях агульнай знешняй і ўнутранай палітыкі.