Першы прэзідэнт ЕС распачаў сваю дзейнасць
Былы прэм'ер-міністр Бельгіі Херман ван Ромпей, аднагалосна абраны лідарамі Еўрасаюза ў лістападзе мінулага года першым пастаянным старшынёй Еўрапейскага Савета, прыступіў да выканання новых абавязкаў. Пасада старшыні Еўрасавета прадугледжаная Лісабонскай дамовай пра рэфармаванне інстытутаў улады Еўрасаюза, якая ўступіла ў дзеянне 1 снежня 2009 года. Старшыня абраны на два з паловай года, ён узначаліць саміты ЕС і будзе прадстаўляць аб'яднаную Еўропу на найвышэйшым узроўні.
Як нагадвае БелаПАН, з 1 студзеня ратацыйнае старшынство ў ЕС на бліжэйшыя паўгода перайшло да Іспаніі.
Мадрыд ужо заявіў, што адмысловую ўвагу збіраецца надаць такім пытанням, як распрацоўка адзінай еўрапейскай эканамічнай палітыкі, накіраванай на каардынацыю нацыянальных палітык і пошук выйсця з крызісу, і адзінай еўрапейскай вонкавай палітыкі. Прадугледжваецца таксама наданне інстытуту еўрапейскага грамадзянства канкрэтнага напаўнення і прыняцце шэрагу асноватворных праграм, такіх як еўрапейская стратэгія росту "Еўропа-2020", еўрапейскі сацыяльны парадак дня на 2011—2015 гады, далучэнне ЕС да Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека.