Першы рэйс з Таліна ў Мінск запланаваны на сёння

Эстонская нацыянальная авіякампанія пачынае выконваць прамыя палёты з Эстоніі ў Беларусь, паведамляе Першы канал.
А ў цэлым яны будуць ажыццяўляцца тры разы на тыдзень па панядзелках, серадах і пятніцах на самалёце SAAB 340.

Палёт зойме менш за дзве гадзіны. На адзін рэйс змогуць разлічваць 33 пасажыры. Прыкладны кошт квітка — 180 долараў у абодва бакі.