Першы вулічны каток у Мінску зальюць 1 кастрычніка

Ён адкрыецца каля Палаца спорту. Сёлета ён прыме першых наведвальнікаў амаль на месяц раней, чым летась.
Такі ранні пачатак сезону тлумачыцца нізкімі тэмпературамі гэтай восені. Каток будзе працаваць да 1 траўня. Пра гэта Еўрарадыё распавёў дырэктар фізкультурна-аздараўляльнага цэнтру Цэнтральнага раёна Яўген Лукаянаў.

Лукаянаў: "Надвор’е нам спрыяе. Калі не падвядзе абсталяванне (халадзільныя ўстаноўкі), будзем працаваць. З 1 кастрычніка па 1 мая плануем працаваць".

За дзень на катку будзе праходзіць 10 сеансаў па 1 гадзіне. У распараджэнні наведвальнікаў - 500 пар канькоў усіх памераў. Пачаткоўцы змогуць скарыстацца дапамогай інструктараў і нават вывучыць элементы фігурнага катання.