Першыя «Карты госця Мінска» падораць паслам на свяце горада
12 верасня у Дзень горада ў Мінску прэзентуюць «Карту госця Мінска». Першыя асобнікі яе падораць прадстаўнікам дыпламатычных місій. Карта госця будзе даваць ўладальніку права на зніжку, пазачарговае абслугоўванне або дадатковую паслугу ў гатэлях, рэстаранах, банках і іншых установах.
Увядзеннем карты мінскія ўлады хочуць зрабіць яшчэ адзін крок для таго, каб Мінск быў уключаны ў міжнародныя рэйтынгі гарадоў.
Увядзеннем карты мінскія ўлады хочуць зрабіць яшчэ адзін крок для таго, каб Мінск быў уключаны ў міжнародныя рэйтынгі гарадоў.