Першыя ластаўкі вярнуліся ў Беларусь з выраю
Першыя ластаўкі вярнуліся ў Беларусь з выраю. Назіральнікі з грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) заўважылі іх на поўдні краіны, у Тураве. БелТА піша, што ў Беларусь пачалі вяртацца і белыя буслы. Інфармацыю пра першых веснавых птушак АПБ просіць занатоўваць на сайт www.springalive.net. На сайце адлюстраваныя назіранні пра ластавак, белых буслоў, зязюль і чорных беражанак з усіх куткоў Еўропы.
Свае назіранні можна пераслаць проста з месца падзеяў SMS-ам на нумар 0841. У паведамленні трэба пазначыць від птушкі, вобласць і дату назірання.
Свае назіранні можна пераслаць проста з месца падзеяў SMS-ам на нумар 0841. У паведамленні трэба пазначыць від птушкі, вобласць і дату назірання.