Першыя ракеты Patriot з'явяцца ў Польшчы ў красавіку
Першая батарэя амерыканскіх ракет Patriot і вайскоўцы (каля 100 чалавек), якія яе абслугоўваюць, з'явяцца ў Польшчы ў сярэдзіне красавіка сёлета. Пра гэта заявіў прэс-сакратар міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Януш Сеймей, паведамляе ИТАР-ТАСС. Нагадаем, ракеты будуць размешчаныя ў мястэчку Моранг на поўначы Польшчы.
Тым часам прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі ратыфікаваў польска-амерыканскую дамову, якая рэгламентуе статус войскаў ЗША на польскай тэрыторыі. Паводле яе, за любое злачынства, здзейсненае за межамі вайсковай базы, амерыканцы-парушальнікі будуць несці адказнасць перад польскім законам.