Першыя шматпавярховыя будынкі за МКАД з'явяцца ў 2012 годзе
Планы па будаўніцтве жылля ў сталіцы агучылі 2 верасня ў Мінгарвыканкаме. Як паведаміў намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Ясючэня, у 2013 годзе будаўніцтва пачнецца ў асноўным у "старых" мікрараёнах — Чыжоўцы, Сцяпянцы і пасёлку Паўночны. Размешчаныя там старыя дамы будуць зносіць. Ясючэня: "Каля 25% тэрыторый, запланаваных да засваення для забудовы новымі жылымі дамамі, знаходзяцца на рэканструяваных тэрыторыях, якія падлягаюць зносу. Зараз яны знаходзяцца ў розных стадыях засваення. На некаторых тэрыторыях праведзеная праца па адсяленні грамадзян, на іншых яшчэ толькі праводзяцца падрыхтоўчыя працы. За гэтымі плошчамі будзе наладжаны адмысловы кантроль".
Па словах сп.Ясючэні, аб'ёмы будаўніцтва жылля ў Мінску ў бліжэйшыя гады будуць узрастаць. У 2012 годзе будуць пабудаваныя першыя шматпавярховыя будынкі за МКАД у вёсцы Шчамысліца.
Па словах сп.Ясючэні, аб'ёмы будаўніцтва жылля ў Мінску ў бліжэйшыя гады будуць узрастаць. У 2012 годзе будуць пабудаваныя першыя шматпавярховыя будынкі за МКАД у вёсцы Шчамысліца.