Першыя замаразкi прагназуюць сіноптыкі у выхадныя
Невялікія замаразкі магчымыя ў Беларусі ўжо ў бліжэйшыя выхадныя. Паводле папярэднiх прагнозаў, у суботу ў Беларусі чакаецца ад 3 да 10 цяпла, а на тарфяніках Палесся можа пахаладаць да 0 — мінус 2 градусаў. Чакаецца, што ў нядзелю крыху пацяплее, піша “Звязда”.