Пэрыс Хілтан засталася без спадчыны

Зараз, калі кар’ера скандальна вядомай свецкай ільвіцы ў рэаліці-шоў на тэлебачанні скончана, ды яшчэ акторкай і спявачкай у яе стаць так і не атрымалася, Пэрыс вярнулася да свайго ўлюбёнага сродку зарабляць грошы. Зараз тусоўшчыца спрабуе прымусіць людзей плаціць грошы за яе з’яўленне на публіцы. Пэрыс, магчыма, разбагацела на некалькі мільёнаў долараў пасля продажу свайго дома на гэтым тыдні. Аднак ходзяць чуткі, што спадарыня Хілтан шукае дадатковыя спосабы заробку.

Пэрыс і яе сястра Нікі выстаўляюць на продаж свой маршрут вечарын па дарозе ў Лас-Вегас. Каштаваць гэта будзе $600.000. А гэтыя грошы амерыканская зорка плануе патраціць на свой асабісты шматдзённы адпачынак у Новы год.

The New York Post паведамляе, што Пэрыс плануе тусавацца ў некалькіх месцах, у той час як Нікі арганізуе гламурны паказ сваёй калекцыі вопраткі і сама выступіць у якасці мадэлі – безумоўна, не бясплатна.

У мінулым месяцы Пэрыс, больш вядомая як самая зайздросная спадчынніца ў ЗША, страціла свой статус. Гэта адбылося пасля таго, як яе дзед – Бэран Хілтан - адмовіўся пакідаць 60 мільёнаў долараў спадчыны.

У мінулым месяцы 79-гадовы заснавальнік кампаніі Hilton вынес канчатковае рашэнне на гэты конт, заявіўшы, што расчараваны тым, як Пэрыс ганіць імя Хілтанаў.