Песенны конкурс “Еўрабачанне” пачынаецца ў Даніі

У “Еўрабачанні” ўдзельнічаюць прадстаўнікі 37 краін. Дэвіз сёлетняга конкурсу — Далучайся да нас (JoinUs). Паўфіналы пройдуць 6 і 8 траўня, фінал — 10 траўня.



Беларусь на конкурсе прадстаўляе спявак Тэа. Разам з ім ад нашай краіны едзе дэлегацыя з 23 чалавек. У творчую групу ўвайшлі рэжысёр Тыне Матулесі (Швецыя), педагог па вакале Алекс Панаі (Кіпр), pr-менеджэр Кэтрын Локет (Вялікабрытанія), лекар-фаніятр Ігар Аднакозаў, стыліст Жанна Лявонава, а таксама танцоры і бэк-вакалісты.



Ачоліць дэлегацыю намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марат Маркаў.



Тэа выканае на конкурсе песню Cheesecake і будзе выступаць дзясятым у другім паўфінале 8 траўня. На сцэну ён выйдзе ў класічнай тройцы і беласнежнай кашулі. Такі ж самы дрэс-код падтрымаюць іншыя ўдзельнікі нумару, а таксама ўся беларуская дэлегацыя.