Пешаходаў будуць штрафаваць за адсутнасць флікераў
Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі ўзмацняе кантроль за выкарыстаннем пешаходамі святлоадбівальных элементаў. Пра гэта паведаміла начальнік аддзялення арганізацыі ўзаемадзеяння са СМІ і прапаганды бяспекі дарожнага руху ўпраўлення ДАІ Ганна Банадык.
Паводле яе слоў, міліцыянты будуць у адпаведнасці з адміністрацыйным заканадаўствам штрафаваць парушальнікаў, якія не маюць флікераў.
За невыкарыстанне святлоадбівальных элементаў прадугледжаны штраф у памеры да 15,5 тысяч рублёў. А калі парушэнне здзейснена ў стане алкагольнага ап'янення, штраф складзе ад 1 да 3 базавых велічынь.
Ганна Банадык нагадала, што, у адпаведнасці з правіламі дарожнага руху, пешаход абавязаны ісці па тратуары, пешаходнай або веласіпеднай дарожцы.
Пры іх адсутнасці — па ўзбочыне. У выпадку яе адсутнасці ён можа ісці па дарозе насустрач транспарту. Пры гэтым пешаход абавязаны мець святлоадбівальны элемент.
БЕЛТА