Песні Боба Дылана і Дэвіда Боўі трапілі ў саўндтрэк серыяла "Героі"

Песні Боба Дылана і Дэвіда Боўі ўвойдуць у лік песень саўндтрэку да серыяла амерыканскага тэлеканала NBC Heroes (Героі). Апроч гэтых двух ветэранаў рок-музыкі свае песні для саўндтрэку падалі Wilco і Panic! at the Disco, паведамляе Reuters.

Дэвіду Боўі стала не шкада для серыяла кампазіцыі "'Heroes'" з аднайменнага альбома 1977 года, які лічыцца ледзь не наймацнейшай працай музыкі. Боб Дылан будзе прадстаўлены на дыску "Герояў" кампазіцыяй "Man in the Long Black Coat" з кружэлкі 1989 года Oh Mercy.

Нагадаю, што фантастычны серыял "Героі" з'явіўся ў эфіры ў 2006 годзе.

Фота: lenta.ru