Песні Джэймса Бонда з'явяцца на адной складанцы

«Оды» знакамітаму агенту 007 Джэймсу Бонду ў выкананні Пола Макартні, Мадоны, Duran Duran і іншых вядомых выканаўцаў будуць аб'яднаныя пад адной вокладкай і выдадзеныя асобным выданнем.

Новая складанка пад назвай «The Best of Bond... James Bond», складаецца з усіх галоўных музычных тэмаў да фільмаў «бандыяны», з'явіцца 28 кастрычніка.

На кружэлку трапіць 23 трэкі – пачынаючы са знакамітай «James Bond Theme» у выкананні John Barry Orchestra і да "You Know My Name» Крыса Корнэла. А вось новая песня «Another Way To Die» Алішы Кіс і Джэка Уайта, якая прагучыць у «Quantum Of Solace», які выйдзе на экраны гэтай восенню, на кружэлцы прадстаўленая не будзе.

Аднак прыхільнікі бондаўскай эпапеі наўрад ці застануцца расчараванымі, бо здолеюць атрымаць такія шэдэўры, як «You Only Live Twice» Нэнсі Сінатры, «The Living Daylights» A-HА, «GoldenEye» Ціны Тэрнэр, «The World Is Not Enough» Garbage і г.д.

Дарэчы, на кружэлку патрапіць і адна вельмі рэдкая тэма – «James Bond Theme», запісаная «штатным» кампазітарам «бандыяны» Джонам Арнольдам.

Дадаткам да складанкі стане DVD з відэакліпамі на частку вышэйзгаданых песень і канцэртнымі версіямі «бондаўскіх» песень у выкананні розных музыкаў.

Трэк-ліст «The Best of Bond...James Bond»:

1. James Bond Theme - John Barry Orchestra
2. From Russia With Love – Matt Monro
3. Goldfinger – Shirley Bassey
4. Thunderball – Tom Jones
5. You Only Live Twice – Nancy Sinatra
6. On Her Majesty's Secret Service - John Barry Orchestra
7. We Have All The Time In The World – Louis Armstrong
8. Diamonds Are Forever – Shirley Bassey
9. Live & Let Die – Пол Макартні
10. Man With The Golden Gun – Lulu
11. Nobody Does It Better – Carly Simon
12. Moonraker – Shirley Bassey
13. For Your Eyes Only – Sheena Easton
14. All Time High – Rita Coolidge
15. A View To A Kill - Duran Duran
16. The Living Daylights - A-HА
17. Licence To Kill – Gladys Knight
18. GoldenEye – Tina Turner
19. Tomorrow Never Dies – Sheryl Crow
20. Surrender - kd lang
21. The World Is Not Enough – Garbage
22. Die Another Day – Мадона
23. You Know My Name – Chris Cornell

Бонус:
James Bond Theme – Джон Арнольд.

Фота: blog.beliefnet.com