Песні Pearl Jam прагучаць у паліцэйскім серыяле
Песні амерыканскага гранж-гурта Pearl Jam прагучаць у шостым сезоне паліцэйскага серыяла "Cold Case", паведамляе Undercover. Плануецца, што ў саўндтрэк "Cold Case" увойдуць 16 песень калектыва, у тым ліку некалькі кампазіцый з іх дэбютнага альбома "Ten", выпушчанага ў 1991 годзе.
Pearl Jam стануць першым гуртом, чые песні патрапяць на гукавую дарожку адразу двух эпізодаў гэтага серыяла.
Першая серыя "Cold Case" выйшла ў эфір на канале CBS 28 верасня 2003 года. Серыял тройчы заваёўваў узнагароду Амерыканскага таварыства кампазітараў, аўтараў і выдаўцоў (ASCAP), а таксама адзін раз намінаваўся на "Эмі". Шосты сезон пачаў транслявацца ў верасні 2008 года. Яго паказ завершыцца 10 траўня.
Pearl Jam лічацца аднымі з самых уплывовых выканаўцаў у стылі грандж разам з Nirvana, Soundgarden, Stone Temple Pilots і Alice In Chains. За сваю кар'еру калектыў выпусціў восем альбомаў. Апошняя студыйная кружэлка Pearl Jam "Pearl Jam" выйшла ў траўні 2006 года. У цяперашні час музыкі заканчваюць працу над сваім наступным альбомам.
Фота: www.altwall.spb.ru