"Песняры" і "Беларускія песняры" дамовіліся аб міры

Пра гэта сёння паведаміў РІА "Новости" мастацкі кіраўнік ансамбля "Песняры" Вячаслаў Шарапаў.

Пасля смерці Уладзіміра Мулявіна ў 2003 годзе на месцы "Песняроў" паўсталі некалькі калектываў, якія выкарыстоўвалі песні Мулявіна ў сваёй канцэртнай дзейнасці.

Афіцыйным правапераемнікам у Беларусі, згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, стаў Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры".

"Беларускія песняры" ажыццяўляюць сваю канцэртную дзейнасць пераважна ў Расіі.

Летась у жніўні БДА "Песняры" зарэгістравалі ў Расіі агульнавядомы таварны знак і канфлікт паміж двума калектывамі ўзмацніўся, бо гэта ставіла пад пытанне магчымасць выступаў "Беларускіх песняроў" у Расіі. БДА "Песняры" на гэтай падставе мелі права адклікаць ліцэнзію на канцэртную дзейнасць у "Беларускіх песняроў".