Песню "Чароўны трусік" праспяваюць на "Еўрабачанні" псеўда-"Бітлз"
Песню "Чароўны трусік" Юры Дземідовіча праспяваюць на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2009" маленькія джэнтльмены. Як паведаміў БЕЛТА педагог Юры кіраўнік капэлы хлопчыкаў гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ўладзімір Глушакоў, вобразы беларускіх хлопчыкаў павінны нагадаць знакамітых "Бітлз". Юра Дземідовіч выйдзе на сцэну разам з "ліверпульскай чацвёркай". Плануецца, што хлопчыкі будуць мець такія жа прычоскі, як легендарныя бітлы. У строгіх гарнітурах, белых кашулях са стоечкай і гальштукам-матыльком і чорных лакавых пантофлях — такімі ўяўляюцца выканаўцы песні педагогу. Прыгожым акцэнтам стануць белыя пальчаткі, якія вельмі добра спалучаюцца са строгай камізэлькай.
Нагадаем, што VII Міжнародны дзіцячы конкурс "Еўрабачанне-2009" адбудзецца ў Кіеве 21 лістапада.
Нагадаем, што VII Міжнародны дзіцячы конкурс "Еўрабачанне-2009" адбудзецца ў Кіеве 21 лістапада.