Pet Shop Boys узнагародзяць за 'жыццёвыя дасягненні'

Легендарныя брытанцы Pet Shop Boys стануць уладальнікамі прэстыжнай прэміі «За выбітны ўнёсак у музыку» Брытанскай рекордынгавай індустрыі (BPI). Узнагароджанне дуэта адбудзецца падчас цырымоніі Brit Awards, якая пройдзе ў Лондане 18 лютага наступнага года.

«З моманту атрымання сваёй першай узнагароды Brit Award 20 гадоў таму Ніл Тэнант і Крыс Лоў паспелі скласці велізарную колькасць выдатных песень, якія сталі саўндтрэкам жыцця цэлага пакалення, - кажа старшыня выбарчага камітэта Brit Awards Джэд Доэрці. – Яны ператварыліся ў адну з найбольш уплывовых каманд нашага часу, і мы не можам не адзначыць іх грандыёзны ўнёсак у брытанскую музыку».

За час сваёй 25-гадовай кар'еры піянеры сінт-попа Pet Shop Boys выпусцілі больш за дзясятак кружэлак, сумарны тыраж па ўсім свеце якіх складае на сёння больш за 50 мільёнаў копій. У скарбонцы каманды – 4 сінглы нумар адзін і 22 кампазіцыі, якія ўвайшлі ў Топ-10 брытанскага чарта. Упершыню песня ў выкананні Pet Shop Boys узначаліла хіт-парады ў 1986-м годзе – гэта была «West End Girls», якая таксама прынесла музыкам іх першую ўзнагароду Brit Award.

Pet Shop Boys паспелі заявіць аб сабе і як паспяховыя прадзюсары, пацверджаннем чаму служаць аўтарскія рэміксы на песні Робі Уільямса (Robbie Williams), Кайлі Міноўг (Kylie Minogue), Дэвіда Боўі, Мадоны, The Killers і іншых зорак, якія карысталіся вялікай папулярнасцю сярод слухачоў.

Да Pet Shop Boys узнагародай «За выбітныя дасягненні» на Brit Awards ганараваліся Пол Макартні (Paul McCartney), Oasis, U2, Пол Уэлер (Paul Weller), Том Джонс (Tom Jones), Дэвід Боўі (David Bowie), Eurythmics, The Beatles і The Who.

Фота: www.lifemusic.ru