"Philip Morris" пакідае Беларусь
Кіраўніцтва тытунёвай
кампаніі "Philip Morris" вырашыла закрыць беларускае прадстаўніцтва
пры канцы красавіка 2007 году. Кампанія праводзіць структурныя змены ў сувязі са складанасцю перамоў
наконт ліцэнзійнай вытворчасці цыгарэт з беларускім урадам і Гродзенскай тытунёвай фабрыкай “Нёман”.
"Philip Morris" разлічвае на адмену квот на імпарт тытунёвых вырабаў з Расіі — гэтае пытанне зараз абмяркоўваецца на ўзроўні ўрадаў дзвюх краін. Пакуль жа імпарцёр прадукцыі "Philip Morris" у Беларусь — "АФ энд Компані" — не атрымаў квоту на ўвоз цыгарэт у 2007 годзе.