Пілотам Леха Качыньскага не хапіла 5 секундаў
Толькі 5 секундаў не хапіла пілотам ТУ-154 Леха Качыньскага, каб уратаваць хаця б частку пасажыраў. Штодзёнка "Dziennik Gazeta Prawna" атрымала запісы чорных скрынак з ТУ-154. З іх вынікае, што падчас удару аб зямлю выбуху не было, паліва мела нулявую тэмпэратуру, а рухавікі адарваліся раней. Газета атрымала запісы з трэцяй чорнай ATM-QAR. Паколькі гэта польскі выраб, яе даследавалі ў Тэхналагічным істытуце ВПС у Варшаве, адзначае Onet.pl.
Газета "Fakt" падала ў чацвер інтэрв'ю з неназваным расійскім пракурорам, які адчытваў запіс з чорнай скрынкі у апошнія паўгадзіны палёту. Ён распавёў, што экіпаж "Тупалева" не меў тэхнічных праблемаў, ня ведаў, што ляціць занадта нізка, пакуль не ўбачыла з кабіны лес і зямлю. Астатнія секунды былі вельмі драматычныя. Перад смерцю лётчыкі крычалі: "Jezu, Jezu!".