Піна пачала затапляць падворкі Пінска

Як паведамляе тэлеканал "Варяг", узровень вады ў рацэ Піна дасягнуў крытычнай адзнакі і рака пачала затапляць падворкі ў прыватным сектары горада. Талая вада ўжо прыйшла на вуліцы Столінскую, Копанец і Берагавую, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад Піны.

У павадканебяспечных раёнах падрыхтаваны мяхі з пяском, распрацаваны планы эвакуацыі, падрыхтаваныя лодкі. Акрамя таго, сфармаваны фонд на 22 кватэры для адсялення сем'яў.