Пінчукі аднавілі буслянку пасля ўрагану
Падчас апошняга ўрагану ў Пінску парыў ветру скінуў з вулічнага слупа буслянку. Чацвёра буслянят загінулі. Дарослыя птушкі не пацярпелі. Пінчукі арганізавалі “паспалітае рушэнне”: зрабілі адмысловае прыстасаванне для гнездаваня буслоў на электрычных слупах. Пасля з дапамогай рабочых "Пінскіх электрасетак" прыстасаванне ўмацавалі на вершаліне слупа. Цяпер буслы пачалі аднаўляць раскіданае гняздо.