Pink Floyd не ўз'яднаюцца па палітычных матывах
Пад час інтэрв’ю часопісу Rolling Stones былы басіст брытанскага гурта Pink Floyd Роджэр Уотэрс не пацвердзіў інфармацыю, што легендарный рок-калектыў збіраецца ўз’яднацца для ўдзелу ў сусветным канцэрце «Live Earth». Па словах 62-гадовага Уотэрса, «ніхто з удзельнікаў гурта не зацікаўлены ва ўдзеле ў гэтым канцэрце, а таму і не пагададжаецца граць”. Маўляў, “людзі насамрэч баяцца глабальнага пацяплення. Але іх жах можна выкарыстаць як з добрай мэтай, так і з дрэннай. Ён можа выклікаць жаданне зноў будаваць сцены паміж нацыямі, таму гэты канцэрт не падпадае пад інтарэсы гурта».
Такім чынам, музыкі Pink Floyd, якія ўжо ўз’ядноўваліся ў 2005 годзе для канцэрту “Live 8”, не збіраюцца паўтараць гэта на «Live Earth». Дадам, што на ўдзел у мерапрыемстве, якое ладзіць былы віцэ-прэзідэнт ЗША Альберт Гор і якое адбудзецца ў Лондане на стадыёне “Уэмблі” 7 чэрвеня, ужо далі згоду Foo Fighters, Genesis, Мадона, Red Hot Chili Peppers, Duran Duran, Beastie Boys, Razorlight, Black Eyed Peas, Bloc Party, Keane, Дэвід Грэй, Джэймс Блант і іншыя сусветнавядомыя зоркі.
Квіткі на канцэрт будуць каштаваць 55 фунтаў стэрлінгаў. А ўсе заробленыя грошы пойдуць у фонды арганізацый “Альянс абароны клімату”, “Кліматычная Група” і “Спынім Кліматычны Хаос”. Дадам, што канцэрты таксама пройдуць у Кітаі, Бразіліі, Аўстраліі, Японіі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Злучаных Штатах.
Фота kim.biyn.com