Pink Floyd перавыдаюць дэбютны альбом

Кампанія EMI вырашыла зрабіць перавыданне дэбютнай кружэлкі Pink Floyd Piper at the Gates of Dawn ў трохдыскавым фармаце і прысвяціць гэта 40-годдзі з дня выхаду альбому.
Паводле сайту Pitchforkmedia, першыя два дыскі будуць складацца з монафанічнай і стэрэафанічнай версіі альбому, а на трэцім EMI плануе сабраць сінглы часоў Piper at the Gates of Dawn, альтэрнатыўныя версіі песень і некаторыя рэдкія трэкі.

Перавыданне павінна з’явіцца ў продаж сёлета 28 жніўня ў Паўночай Амерыцы і 3 верасня ў Еўропе, да Беларусі такая кружэлка, хутчэй за ўсё, увогуле не даедзе. Нагадаю, што арыгінальны альбом быў выдадзены 5 жніўня 1967 году.

Прадстаўнікі EMI паведамілі, што запланавалі і іншыя мерапрыемствы, якія будуць прысвечаныя саракагоддзі альбому.

Фота: prowokator.blogownik.pl