Пінк не стане танкісткай
Прадстаўнікі спявачкі Пінк (Pink) аспрэчылі інфармацыю, што яна нібыта здымецца ў рымейку культавага фільма 1995-га года “Tank Girl” паводле папулярнага аднайменнага комікса. Мэнэджар 30-гадовай поп-зоркі Роджар Дэвіс заявіў, што спявачка не
атрымлівала такой прапановы – і больш за тое, упершыню пачула пра гэта з
газет і часопісаў. “Мы нічога не ведаем пра гэты праект”.
Нагадаем, што арыгінальны “Tank Girl” стаў адным з першых фільмаў антыглабалісцкай тэматыкі. Яго галоўная гераіня на танку і ў кампаніі сваіх сяброў ваявала з транснацыянальнымі карпарацыямі. “Танкістку” ў гэтай стужцы выканала актрыса Лоры Пэці, якая і знешне, і характарам вельмі нагадвае Пінк.
Фота: liveinternet.ru