Пінк пабудавала "Вясёлы дом"

Амерыканская спявачка Пінк абвясціла выхад свайго новага, пятага студыйнага альбому. Як паведамляе Billboard, кружэлка, якая атрымала назву "Funhouse" ("Вясёлы дом"), выйдзе 28 кастрычніка на лэйбле LaFace/Zomba.

Першым сінглам з альбома стала песня "So What", якая пакуль займае 40-е месца ў хіт-парадзе Billboard.

Кліп на кампазіцыю будзе прэзентаваны на MTV 22 жніўня.

Папярэдні альбом Пінк – "I'm Not Dead" – выйшаў у 2006 годзе і разыйшоўся накладам у 1,3 мільёна асобнікаў.

Фота: freestyle-moda.bloog.pl