Піншчына — чыстая зона для адпачынку
Пінскі цэнтар гігіены і эпідэміялогіі паведаміў, што на ўсіх месцах масавага адпачынку Пінскага раёна можна адпачываць з камфортам. Пробы вады паказалі норму па бактэрыялагічных і хімічных паказчыках. Акрамя таго, у рэкрэацыйных зонах не выяўленыя іксодавыя кляшчі і ўзбуджальнікі каросты.