Пінск адыходзіць ад сістэмы цэнтралізаванага ацяплення

Пінскі гарвыканкам разгледзеў пытанне аб развіцці аб’ектаў малой энергетыкі ў горадзе. Справа ў тым што, Пінск расце і магутнасцяў цэнтралізаванай сістэмы ацяплення не хапае. Тыя дамы, якія знаходяцца бліжэй да гарадской цеплаэнергацэнтралі, ацяпляюцца лепш, чым тыя, што пабудаваныя на ўскрайках горада.

Таму выканкам прыняў рашэнне ў новых раёнах будаваць аўтаномныя цепластанцыі. Упраўленню архітэктуры даручана вызначыць участкі для новых пабудоў. Цікавасць да новага праекту выказалі польскія і швецкія інвестары.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск