Пінск няма каму прыбіраць ад снегу

Тэлерадыёкампанія "Пінск" паведаміла, што моцны снегапад выявіў недахопы ў камунальных службах горада. Як высветлілася, Пінск прыбіралі толькі 19 адзінак аўтатранспарту, на 6 трактарах гаспадаркі ўвогуле няма каму працаваць.

Кіроўцаў не задавальняюць заробкі і ўмовы працы, і яны сыходзяць у іншыя арганізацыі. Таму кіраўніцтва гаспадаркі заклікае гараджан самім брацца за рыдлёўкі і чысціць ад снегу прылеглыя да іх дамоў тэрыторыі.