Пінская “Волна” паспрабуе выбіцца ў прызёры
Пінскі футбольны клуб “Волна” пасля карупцыйных скандалаў і няўдалага выступу ў леташнім чэмпіянаце Беларусі пачынае падрыхтоўку да новага першынства краіны. У клубе вызначыліся з трэнерам і асноўнымі футбалістамі каманды. Прадстаўнікі “Волны” працягваюць шукаць брамнікаў, з якімі ў Пінску заўсёды была праблема. Кіраўніцтва клуба плануе заняць у чэмпіянаце 2011 года месца не ніжэй за пятае.