Пінскдрэў выносіць небяспечныя прадпрыемствы за межы горада

Да 1 сакавіка 2012 года запалкавая фабрыка, якая ўваходзіць у склад ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", павінна вынесці па-за межы горада склад берталетавай солі. Гэтае хімічнае рэчыва ў спалучэнні з іншымі кампанэнтамі можа стаць небяспечнай выбухоўкай.