Пінскі астраном-аматар адсочвае траекторыю амерыканскіх шатлаў

Аляксандр Раманцаў - астраном-аматар, ужо больш за 10 год назірае неба над Пінскам. Цікава, што ўсе аптычныя прылады ён робіць сам. Напрыклад, адмысловае люстра для свайго самага вялікага тэлескопа Аляксандр зрабіў з карабельных ілюмінатараў. Акрамя назіранняў, пінчук фатаграфуе касмічныя падзеі і з’явы на звычайны фотаапарат “Зеніт”.

За гады назіранняў ён зафіксаваў 39 камет, 200 галактык, зорных скапленняў і туманнасцяў. І некалькі амерыканскіх касмічных караблёў.

Як высветліў Аляксандр, амерыканскія шатлы над Еўропай паскараюцца і траекторыя іх палёту праходзіць менавіта над Пінскам. І, калі пра старт карабля вядома загадзя, то праз 13 хвілін над Пінскам можна пабачыць яго рывок у космас. А людзі думаюць, што гэта зоркі падаюць.