Пінскі “Аўтамабіліст” у 10-ы раз стаў чэмпіёнам Беларусі па матаболе

Чарговы чэмпіёнскі тытул заваявала пінская матабольная дружына ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі. Акрамя беларускіх каманд у спаборніцтвах бралі удзел матабалісты Ўкраіны і Літвы. Цікава, што пінскі “Аўтамабіліст” выйграў усе дзесяць чэмпіянатаў Беларусі, якія адбываліся ў найноўшай гісторыі нашай краіны. А да гэтага, за савецкім часам, пінчукі былі васьміразовымі чэмпіёнамі БССР.

З 8 па 10 кастрычніка ў Пінску адбудзецца Кубак Беларусі па матаболе, у якім прыме ўдзел каманда Азербайджану.