Пінскі аўтобусны парк падтрымае акцыю “Дзень без аўтамабіля”

Пінскі аўтобусны парк падтрымае акцыю “Дзень без аўтамабіля”, паведамляе газета “Intex-press”.  Згодна з рашэннем кіраўніцтва аўтапарку,  22 верасня пінскія аўтамабілісты змогуць ездзіць на гарадскіх аўтобусах бясплатна. Пры ўваходзе ў аўтобус ім дастаткова будзе паказаць кандуктару сваё пасведчанне кіроўцы.

Міжнародная акцыя “Дзень без аўтамабіля” штогод адбываецца ва ўсім свеце. Плануецца, што сёлета ў ёй прымуць удзел больш тысячы гарадоў з 37 краін свету.