Пінскі бомж абакраў царкоўную лаўку

У Пінску 56-гадовы бомж абакраў царкоўную краму пры храме святой пакутніцы Варвары. Ён залез у павільён праз фортку і скраў 17 вырабаў са срэбра, у тым ліку крыжыкі, ланцужкі, іконкі. Бамжа даволі хутка затрымалі разам з рэчамі, якія ён прысабечыў. Мужчына патлумачыў, што хацеў іх прадаць. Кошт скрадзенага ацэньваецца ў 835 тысяч рублёў.