Пінскі будтрэст сарваў тэрміны будаўніцтва аб’ектаў ПалесДУ
Пінскі будтрэст №2, генеральны падрадчык будаўніцтва вучэбнага корпусу і студэнцкага інтэрнату для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту, не здолеў выканаць кантрактныя ўмовы. Вышэйзгаданыя аб’екты павінны былі быць здадзены ў эксплуатацыю ўжо ў верасні. Аднак, цяпер будаўнікі абяцаюць здаць вучэбны корпус толькі ў лістападзе, а інтэрнат, увогуле, у наступным годзе.