Пінскі гарвыканкам прыняў рашэнне правесці добраўпарадкаванне горада

Пінскі гарвыканкам прыняў рашэнне правесці месячнік па добраўпарадкаванні сталіцы Палесся. Падчас правядзення мерапрыемства адпаведныя службы ЖЭСаў, прадпрыемстваў і ўстаноў горада павінны будуць прывесці ў парадак замацаваныя за імі тэрыторыі. Месячнік будзе праводзіцца з 15 кастрычніка па 15 лістапада. А на 30 кастрычніка гарадскія ўлады запланавалі правесці гарадскі суботнік.