Пінскі гарвыканкам утварыў рэзервовы фонд

З мэтай назапашвання сродкаў для вырашэння надзвычайных сітуацый Пінскі гарвыканкам утварыў рэзервовы фонд.

У яго будзе пералічвацца 1% ад прыбыткаў гарадскога бюджэту. Сродкі, назапашаныя ў фондзе, будуць выкарыстоўвацца на непрадбачаныя выдаткі.