Пінскі гарвыканкам вырашыў надаць гістарычныя назвы раёнам горада

Адпаведная камісія выканкама вырашыла цяперашнія нецікавыя назвы — мікрараён Паўночны, Заходні, Заходні прамвузел разбавіць гістарычнымі назвамі пінскіх прадмесцяў: Карлін, Альбрэхтова, Бяляўшчына.
Акрамя таго, новыя раёны Пінска, якія паглынулі памежныя з горадам паселішчы, атрымаюць назвы зніклых вёсак, хутароў і магнацкіх маёнткаў.

Так, на мапе горада з’явяцца назвы : Гай, Асмалоўшчына, Лугі, Ксяндзоўшчына, Кашары, Крайнавічы. Гістарычны цэнтр Пінска, хутчэй за ўсё, атрымае назву Стары горад.